Здарэнне адбылося 10 красавіка каля 2:45 ночы на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Багдана Хмяльніцкага.

Як распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош, 25-гадовы маладзечанец ехаў на “Кія-Спартэйдж” па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Смаргоні. На нерэгуляваным пешаходным пераходзе, святлафор у гэты час не працаваў, кіроўца наехаў на 56-гадовую жыхарку Маладзечанскага раёна. Жанчына пераходзіла праезную частку ў бок СШ №6.

У здарэнні жанчына атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, пералом асновы чэрапа, закрытую траўму шыйнага аддзела пазваночніка і іншыя траўмы і пераломы.

Адразу пасля здарэння яе даставілі ў рэанімацыю.

Кіроўца раней не быў судзімы, паведаміў “РГ” старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. Па папярэдняй версіі, малады чалавек быў цвярозы. Пацярпелая ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.