Каля паловы сёмай раніцы 9 красавіка паступіла паведамленне, што гарыць аўтамабіль па вуліцы Талстога ў Вілейцы.

Стаяў ён насупраць інтэрната. Загаранне ўбачыў прахожы і зайшоў у інтэрнат, сказаў, каб патэлефанавалі ў службу 101.

Па прыбыцці выратавальнікаў з салона машыны ішоў дым. Загарэўся “Мерседэс бенц-е230” 1997 года выпуску.

У выніку пашкоджаны салон аўтамабіля. Іншыя машыны не пацярпелі.

Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі на месцы ўстаноўкі акумулятара, расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук.