На патрабаванне аб прыпынку кіроўца не спыніўся і рух працягнуў.

На святлогукавую сігналізацыю патрульнага аўтамабіля ён не рэагаваў.

Пасля выезду на аўтадарогу “Барысаў-Вілейка-Ашмяны”  і папярэджання аб намеры выкарыстаць табельную зброю парушальнік у бок райцэнтра панёсся яшчэ хутчэй.

Заехаўшы ў горад, ён мог стварыць пагрозу для яго жыхароў.

Падазраючы, што кіроўца знаходзіцца ў стане ап’янення, інспектар спачатку страляў у паветра, потым – па колах.

Нягледзячы на ​​прабітыя шыны, парушальнік  не думаў спыняцца, таму давялося выкарыстоўваць пісталет для пашкоджання рухавіка.

Каля вёскі Дукойні  “Хюндай” спыніўся.

Кіроўцам аказаўся 32-гадовы жыхар Ашмянаў, які шэсць разоў затрымліваўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, за што двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Учора ўтрыманне алкаголю ў яго арганізме перавысіла  дапушчальную межу  прыкладна ў восем разоў.