Удзень 9 красавіка выратавальнікам паведамілі аб задымленні ў доме ў вёсцы Чыжэвічы Крывасельскага сельсавета.

Заўважыла яго сама гаспадыня. Жанчына была ў двары і ўбачыла, што пайшоў дым. Але ўвайсці ў дом ужо не змагла. Яна ад суседзяў выклікала выратавальнікаў.

Забяспечана Вілейскім РАНС.

Забяспечана Вілейскім РАНС.

 Калі яны прыехалі, то ўбачылі, што з-пад даху дома ідзе моцны дым. Ачаг загарання аказаўся ў пакоі ля печы. У выніку пашкоджана перакрыцце столі на плошчы пяць квадратных метраў,  закураны маёмасць і сцены, паведаміў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Садоўскі.

Прывяло да гэтага парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Забяспечана Вілейскім РАНС.

Забяспечана Вілейскім РАНС.

Забяспечана Вілейскім РАНС.

Забяспечана Вілейскім РАНС.