Маладзечанец на “Рэно-Меган-Сцэнік” ехаў па Вялікім Гасцінцы з боку Смаргоні ў накірунку вуліцы Гарадоцкай па крайняй левай паласе.

Калі паварочваў налева на зялёны сігнал святлафора, не саступіў дарогу кіроўцу “Рэно-Меган-Класік”, за рулём якога быў 30-гадовы маладзечанец. Ён ехаў у сустрэчным накірунку па сярэдняй паласе з боку Мінска.

Адбылося сутыкненне.

Як патлумачыў вінаваты ў ДТЗ, пры павароце налева ён не бачыў “Рэно” з-за таго, што з крайняй левай паласы ў сустрэчным накірунку ў бок Хажова паварочвала велікагрузнае аўто. Яно абмяжоўвала бачнасць.

41-гадовага кіроўцу “Рэно-Меган-Сцэнік” прыцягнулі да адказнасці за ДТЗ. За парушэнне можа быць дадзены штраф ад 3 да 30 базавых велічынь і пазбаўленне правоў кіравання да двух гадоў.

Пра здарэнне распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.