Каля 00:00 у ноч з панядзелка на аўторак 24-гадовы маладзечанец ехаў на аўтамабілі па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Смаргоні. 

На перакрыжаванні з вуліцай Міру на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ён наехаў на 18-гадовага хлопца, які пераходзіў дарогу.

На пацярпелым флікера не было.

З пераломам і ранамі яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне ЦРБ №1 у Маладзечне.

У аўтамабіля быў пройдзены тэхагляд.

Праводзіцца праверка.

Пра здарэнне распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.