Здарэнне адбылося 17 красавіка каля 16:00.

52-гадовы кіроўца “Сітраэна-Ксантыі” ехаў па вуліцы Лугавой у Асанава, распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

У тым жа накірунку па краі праезнай часткі ехала 10-гадовая дзяўчынка.

Калі кіроўца аўтамабіля абганяў раварыстку, яна павярнула налева, у выніку чаго адбыўся наезд.

З траўмамі яе даставілі ў прыёмны пакой дзіцячай бальніцы ў Маладзечне. Дзяўчынку шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.

Як распавёў “РГ” загадчык хірургічнага аддзялення дзіцячы хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алег Кальчанка, калі дзяўчынка трапіла ў бальніцу, яе стан не быў крытычны. У здарэнні яна атрымала пералом, раны. Цяпер яе стан бліжэй да здавальняючага.

Калі яе выпішуць, пакуль што дакладна невядома.

Пацярпелая – вучаніца СШ №14 у Маладзечне.