Паведамленне ад гаспадыні дома паступіла ў дзяжурную службу ў 15.43 21 красавіка.

Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, убачылі, што дом гарыць знутры.

Ачаг узгарання знаходзіўся ў кухні, яна выгарала цалкам.

Гаспадары на пажары не пацярпелі. Прычына здарэння пакуль высвятляецца, – расказала “Рэгіянальнай газеце” Кацярына Краўчонак, спецыяліст групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС.