Дзяўчына на “Пежо” не ўбачыла знак “Стоп” і не саступіла дарогу машыне “Форд Мандэа”. Машыны сутыкнуліся каля дома № 5 па вуліцы Лугавой.

Зміцер, жыхар гэтага дома, распавёў “Рэгіянальнай газеце”, што на год разоў 20 ён з’яўляецца відавочцам аварый на гэтым скрыжаванні.

– Мне здаецца, што гэтая сур’ёзная праблема можа вырашыцца вельмі проста. Чаму б тут не пакласці “ляжачага паліцэйскага”?

Кіроўцы абедзьвух машын наракаюць на тое, што з-за глухіх высокіх агароджаў, якія пабудавалі гаспадары дамоў ля гэтага скрыжавання, агляд дарогі цалкам адсутнічае. 

А калі дадаць да гэтага тое, што ліхтар тут таксама ніколі не гарыць, даждлівае надвор’е і цёмны час сутак, атрымоўваецца грымучая сумесь. 

У гэтай аварыі, на шчасце, ніхто не пацярпеў. А самі машыны, хаця і можна рамантаваць, але, як пракаментаваў відавочца аварыі і работнік СТА Сяргей, рамонт абыдзецца нашмат даражэй, чым проста купіць іншыя падобныя машыны.

Каментар ДАІ чытайце на сайце “Рэгіянальнай газеты” у панядзелак.