У ноч на 25 красавіка зламыснік узламаў навясны замок і пранік у гараж віляйчаніна ў гаражна-будаўнічым кааператыве №2 у Вілейцы.

Зніклі адтуль зварачны апарат, бензапіла, перфаратар, кампрэсар і іншыя інструменты.

Напярэдадні днём гаспадар быў у гаражы. Калі прыйшоў назаўтра – убачыў, што хтосьці залез туды, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітры Антановіч.

Страты перавысілі 19 мільёнаў рублёў. Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Вядуць пошукі зламысніка.

Нагадаем, што за тыдзень да гэтага, у ноч на 18 красавіка, абакралі яшчэ адзін гараж у Вілейцы. І ў тым жа самым кааператыве.