Нагадаем, што 21 красавіка здзейснілі напад на работніка аддзялення “Беларусбанка” ў пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна.

Злачынец пагражаў работніку аддзялення падобным да пісталета прадметам і скраў 60 мільёнаў рублёў.

Устанавілі, што да здзяйснення злачынства датычныя двое маладых людзей.

Ёсць усе падставы меркаваць, што зламыснікі перасоўваліся на матацыкле “ІЖ-Планета 4” без рэгістрацыйных нумароў. Яго знайшлі непадалёку ад месца здарэння.

Матацыкл мае шэраг характэрных прымет. Яго перафарбавалі ў сіні колер (завадскі колер – зялёных таноў). Сядзенне абвязана празрыстым скотчам, ў мацаванні задняга паказальніка павароту, а таксама спідометра выкарыстаная сіняя ізаляцыйная стужка.

 

Шукаюць уладальнікаў гэтага матацыкла. Фота забяспечана аддзяленнем інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Шукаюць уладальнікаў гэтага матацыкла. Фота забяспечана аддзяленнем інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі просяць усіх, хто валодае інфармацыяй аб уладальніках гэтага матацыкла ці па факце разбойнага нападу паведаміць у Маладзечанскі РАУС па нумарах 8-017-677-16-56, 8-029-697-37-03, 8-029-753-99-40, 8-029-140-83-32.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.