Больш за 85 тысяч упаковак лекаў спрабавалі незаконна перавесці праз мяжу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Ашмянскай мытні.

З Літвы праз пункт пропуску “Катлоўка” паводле дакументаў правозілі прадукты харчавання.

Падчас мытнага кантролю ў грузавым адсеку знайшлі буйную партыю лекаў, для выпуску якога на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза патрэбны адпаведны дазвол.

Па папярэдняй ацэнцы тавар каштуе каля сямі мільярдаў рублёў. Тавар забралі.

Ашмянская мятня пачала адміністрацыйны працэс паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнях.