Здарэнне адбылося ўчора, 5 мая, у 8:15 у вёсцы Мясата Маладзечанскага раёна.

Пасля выбуху ў доме абрынулася цагляная сцяна. Унутры знаходзілася 57-гадовая жанчына, мінчанка. Яе знайшлі ў несвядомым стане, даставілі ў прыёмны пакой Цэнтральнай раённай бальніцы ў Маладзечне, а пасля – у рэанімацыю.

У доме таксама жыў 63-гадовы мужчына. Ён не пацярпеў.

Папярэдне, выбух здарыўся з-за газавага балона.

Маладзечанскі Следчы камітэт праводзіць праверку.

Пра выпадак распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў.