Каля васьмі гадзін вечара 10 мая вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне з мясцовай бальніцы.

Туды з дыягназам “выбуховая траўма, множныя ранкі твару і правай кісці” шпіталізавалі 78-гадовага пенсіянера з Вілейкі.

Ён растлумачыў, што траўму атрымаў ад выбуху дымавой шашкі для адпужвання кратоў.  

Пражывае пенсіянер у прыватным доме. Абставіны здарэння ўдакладняюцца, паведаміў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.