Паведаміў пра тое, што па пад’ездзе ходзіць дзяўчына з акрываўленымі рукамі і ў запэцканай крывёй вопратцы.

Супрацоўнікі міліцыі ў адной з кватэр знайшлі маладога чалавека з рэзанай ранай шыі. Неадкладна выклікалі хуткую дапамогу і спрабавалі рэанімаваць пацярпелага да прыбыцця медыцынскіх работнікаў. Аднак па прыбыцці медыкі канстатавалі смерць.

Як патлумачыла 30-гадовая раней несудзімая ўраджэнка Мядзельскага раёна, пацярпелы з’яўляўся яе знаёмым, да якога яна прыйшла ў госці. У нейкі момант падчас сумеснага распівання спіртных напояў паміж імі ўспыхнуў канфлікт, падчас якога малады чалавек атрымаў смяротную нажавую рану ў шыю.

Малады чалавек у кватэры пражываў сумесна з маці, аднак апошняя на выхадныя з’ехала да сваякоў, а яе 28-гадовы сын застаўся дома адзін.

Абставіны здарэння ўдакладняюцца. Узбудзілі крымінальную справу за забойства. Дзяўчына праходзіць як абвінавачаная і цалкам прызнае сваю віну. Ёй можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да 15 год.