Паведамленні пра гэта з’явіліся ў сацсетках. Позна ўвечары 20 мая на сваёй старонцы УКантакце  Арцём Карнейчык напісаў: “Дапамагаў у Івянцы і вырашыў наведаць мемарыял знішчаным фашыстамі яўрэям, які знаходзіўся пры дарозе. Нейкія нелюдзі апаганілі яго. Стала вельмі сорамна, бо наўрад ці гэта немцы прыехалі і такое зрабілі – у іх такія месцы дагледжаныя і ахоўваемыя. Можа, фотапасткі ўстанаўліваць ці нешта яшчэ прыдумаць…”.

У міліцыю паведамілі 21 мая. Валожынскі раайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце здзеку над брацкай магілай.
Следча-аператыўная група правяла пільны агляд месца здарэння, выявілі і канфіскавалі рэчавыя доказы.

Так раней выглядаў помнік. Фота з архіву РГ.

Так раней выглядаў помнік. Фота з архіву РГ.

Вандалы пашкодзілі помнік. Фота забяспечана Таццянай Беланог

Вандалы пашкодзілі помнік. Фота забяспечана Таццянай Беланог

Шукаюць сведкаў, прызначылі экспертныя даследаванні. Адпрацоўваюць асоб, датычных да здзяйснення супрацьпраўных дзей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.