Аварыя здарылася каля 9.30 25 мая на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Магістральнай.

Кіроўца аўтамабіля “Нісан”, які рухаўся з боку вуліцы Касманаўтаў, не саступіў дарогу “Рэно”, калі аўтамабіль з Магістральнай паварочваў налева. 

У выніку здарэння кіроўцу аўтамабіля “Рэно” спатрэбілася медыцынская дапамога.

Як кажуць відавочцы, кіроўца кульгаючы дайшоў да аўтамабіля “хуткай дапамогі”. Цяпер на месцы здарэння працуе ДАІ.