Супрацоўнікі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету зафіксавалі факт гібелі рыбы на вадаёме, размешчаным у межах Валожына.

Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла на тэлефон даверу Дзяржінспекцыі. Інспектары знайшлі больш за дзве сотні загінулай плоткі і некалькі акунёў. У ходзе замеру ўзроўню кіслароду ў вадзе ўстанавілі, што яго канцэнтрацыя адпавядае норме. Лабараторыі аналітычнага кантролю ўзяла пробы вады для правядзення іншых аналізаў.

Як мяркуецца, прычынай  гібелі рыбы мог зʼявіцца скід забруджвальных рэчываў з тэрыторыі мясцовага малочнага камбіната.

Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала 143 мільёны рублёў. Матэрыялы дзяржінспектары перадалі ў Валожынскі РАУС для разгляду пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Фота Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.