Трагедыя адбылася каля 10 раніцы 26 мая ў вёсцы Карпавічы Хаценчыцкага сельсавета.

Кіроўца жыллёва-камунальнай гаспадаркі на смеццявозы МАЗ разам з рабочым збіралі смецце ў вёсцы.

– Як гэта звычайна бывае: машына едзе, рабочы ідзе за аўтамабілем. Спыняецца ля двара, дзе ёсць смецце. Рабочы збірае яго і грузіць у смеццявоз. Далей машына пераязджае ў чарговае месца. Пры пераездзе грузчык аказаўся пад коламі аўтамабіля, 36-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння, – расказаў намеснік начальніка Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Путырскі.

Смеццявозам кіраваў 27-гадовы жыхар Вілейкі. 

Узбудзілі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Праводзяць неабходныя следчыя дзеянні, прызначылі экспертызы, дадае Аляксандр Путырскі.