Праваахоўнікам паступіла аператыўная інфармацыя аб дачыненні 19-гадовага жыхара Вілейкі да незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Падчас праверкі інфармацыі па адрасе пражывання віляйчаніна правялі агляд.

Па выніках экспертыз у двух знойдзеных папяровых скрутках выявілі сумесь высушаных часціц рэчыва са слядамі тэрмічнага ўздзеяння і часціц рэчыва расліннага паходжання. Агульная маса сумесяў – больш за 0,02 грама і 0,04 грама. Яны змяшчаюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.

– Віляйчанін растлумачыў, што прыкладна на працягу апошніх двух год ён спажывае псіхатропныя рэчывы – курыльныя сумесі.  Набывае іх у Мінску з дапамогай закладак, – паведаміў старшы оперупаўнаважаны старшы групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.– У ноч з 5 на 6 мая гэтага года спажыў курыльную сумесь. Астатнюю частку перамяшаў з тытунем і попелам. Падзяліў на дзве часткі, спакаваў у гэтыя скруткі.

Вілейскі райаддзел Следчага камітэта ў дачыненні да хлопца распачаў крымінальную справу. Яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці год або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці год