Каля 11 гадзін вечара 26 мая спынілі спробу крадзяжу туй ля стэлы на ўездзе ў Вілейку з боку Маладзечна.

Побач знаходзіцца прыгараднае лясніцтва доследнага лясгасу. Вартаўнік  убачыў, што нехта корпаецца ля кветкавай кампазіцыі ля стэлы. Пачаў крычаць:  “Стойце, што вы робіце!” і накіраваўся туды.

Жанчына збегла. Але засталася машына, у якую збіралася загрузіць здабычу – 10 невялікіх туй былі прыгатаваныя для вывазкі.

Вартаўнік выклікаў міліцыю. Па машыне выйшлі на падазроную. Ёй аказалася  пенсіянерка з Вілейкі.

Узбудзілі крымінальную справу па факце замаху на крадзеж. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Путырскі.