Пасля 18 гадзін 2 чэрвеня паступіла паведамленне пра пажар у будынку малочнатаварнай фермы ў вёсцы Аўстраўляны Занарацкага сельсавета.

Яна ўжо неэксплуатуецца, пабудаваная ў  1965 годзе.

Загаранне заўважыла жыхарка вёскі. На тушэнне накіравалася восем аўтацыстэрн – з Мядзельскага, Вілейскага, Астравецкага і Пастаўскага райаддзела па надзвычаных сітуацыях.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў дах фермы гарэў адкрытым полымем.

Агонь цалкам знішчыў дах, будынак выгараў знутры. Прычына пажару высвятляецца. Ферма не была элекрыфікаваная, паведаміла інспектар групы прапаганды і ўзаемадзення з грамадскасцю Мядзельскага райаддзела па надзвычаных сітуацыях Ірына Карапецян.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.