Адбылося гэта 29 мая пасля васьмі гадзін вечара паблізу вёскі Красны Беражок.

–  На беразе Віліі адпачывала кампанія. Адзін мужчына з яе пайшоў у раку акунуцца і аступіўся. Там рэзкі перапад глыбінь, а жыхар Вілейкі не умеў плаваць, – патлумачыў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

Праз некалькі дзён віляйчаніну споўніўся б 31 год.

 Каб адпачынак на вадзе быў бяспечны, выратавальнікі раяць купацца ў адведзеных для гэтага месцах, уважліва глядзець за дзецьмі і не спажываць алкаголь падчас баўлення часу ля вады.

Віляйчанін цікавіцца, чаму забаронена купанне ў Салдацкім возеры – пра гэта чытаце ў наступным нумары “Рэгіянальнай газеты”.