Каля гадзіны дня 4 чэрвеня ў міліцыю звярнулася прадавец крамы па вуліцы Прывакзальнай у Вілейцы. Там адбыўся крадзеж.

Крама працавала, але ў той момант пакупнікоў ля касы не было. Жанчына закрыла касу на ключ і пакінула яго там. Адышла літаральна на хвіліну-другую.

Калі вярнулася, то ўбачыла, што нехта пакінутым ключом адкрыў касу і скраў амаль тры мільёны рублёў, расказаў начальнік райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.  

Асобу злачынцы ўстанаўліваюць. Крама абсталявана відэаназіраннем, цяпер вывучаюць відэазапіс. Па факце крадзяжу ўзбудзілі крымінальную справу.