Пазней паведамілі, што суддзя Андрэй Сарока адпушчаны на волю. Ад каментароў з нагоды затрымання Сарока ўстрымаўся.

Раней з’явілася інфармацыя, што ў аўторак, 7 чэрвеня, у працоўным кабінеце затрымалі кіраўніка дэпартамента судзейства і інспектавання БФФ Андрэя Жукава. Яго падазраюць у атрыманні хабару.

Па звестках pressball.by, затрыманні звязаныя з гульнёй на стаўках ў букмекерскіх канторах.