Адбылося гэта каля паловы на дзявятую раніцы 10 чэрвеня на другім кіламетры аўтадарогі Кузьмічы-Даўборава на Вілейшчыне.

 40-гадовы жыхар Вілейкі на аўтамабілі МАЗ з прычэпам ехаў па галоўнай дарозе. Машына наехала на гужавую павозку, якая раптоўна выехала з другараднай дарогі. Кіраваў ёй 20-гадовы жыхар Вілейскага раёна. 

У выніку хлопец шпіталізаваны. У яго – адкрытыя вывіхі костак, ірваныя раны левай ступні і кісці, размазджэранне пальца і іншыя траўмы.