Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, неўсталяваны злачынец ў ноч на 12 чэрвеня з дваровай тэрыторыі дома пенсіянеркі па вуліцы Абухова ў Маладзечне выкраў гнома, які, па ацэнцы гаспадыні, каштаваў 800 тысяч рублёў.

Цяжка сказаць, якімі намерамі кіраваўся зламыснік.

Адно ясна: ён не адзіны ў сваіх прыхільнасцях.

Да прыкладу, у расійскім Калінінградзе створаны інтэрнэт-клуб аматараў садовых гномаў.

“Па народных павер’ях, калі гаспадары кладуцца спаць, гномікі ажываюць і бяруцца за працу па догляду за садам або лужком, на якой яны жывуць. Яны валодаюць магічнай сілай, здольнай прымусіць кветкі распускацца, лістоту – памяняць свой колер, а ручаі – насычаць вільгаццю зямлю пад раслінамі”, – упэўненыя члены клуба.

Можа, невядомы з Маладзечна вырашыў такім спосабам пазбавіцца ад працы на ўласным прысядзібным участку? – пакідае рытарычнае пытанне Аляксандр Несцераў, interfax.by.