Адбылося гэта 14 чэрвеня. Пра здарэнне відавочцы паведамілі каля 10 гадзін вечара. 

–  Па вадасховішчы на гідрацыкле каталіся два маладзечанцы, – расказаў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда. – У раёне вёскі Ярмолічы Вязынскага сельсавета гідрацыкл перакуліўся: мужчыны аказаліся ў вадзе прыкладна ў 100-150 метрах ад берага. Былі яны без выратавальных камізэлек. Адзін з маладзечанцаў выплыў на бераг, а другі – не змог, патануў. Яму было 27 год.

Ягор Роўда настойліва раіць захоўваць правілы бяспекі пры адпачынку на вадзе.