Машына наехала на 54-гадовага раварыста, мясцовага жыхара. Той выехаў з другараднай дарогі на галоўную – не саступіў дарогу кіроўцу.

Раварыст атрымаў удары галавы, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане.

У той жа дзень каля 10 гадзін вечара ў Мядзельскім раёне 56-гадовая жанчына ехала на аўтамабілі “Опель-Кадэт” у напрамку вёскі Занарач. Яна не справілася з кіраваннем, машына з’ехала ў кювет і ўдарылася ў прыдарожнае дрэва.

У выніку васьмігадовы хлопчык атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу. Хлопчык сядзеў на пярэднім сядзенні аўтамабіля, быў прышпілены рамянём бяспекі, але без дзіцячага крэсельца.

Згодна з Правіламі дарожнага руху, перавозка дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні забароненая, дазволеная ў тым выпадку, калі дзіця перавозіцца ў спецыяльных прыладах, нагадалі ў абласным ДАІ.