Маладзечанскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў адносінах Міхалевіча Георгія Васільевіча, 1962 года нараджэння.

Ён абвінавачваецца ў шэрагу махлярскіх дзеянняў.

Следчыя ўстанавілі, што абвінавачаны пад рознымі падставамі пазычаў у знаёмых грошы, загаддзя не збіраючыся іх вяртаць.

Карыстаючыся даверлівасцю грамадзян і спасылаючыся на непрадбачаныя цяжкасці, ён пазычаў і беларускія рублі, і замежную валюту.

За некалькі месяцаў мінулага года абвінавачаны займеў маёмасць пяці чалавек на агульную суму каля 70 мільёнаў рублёў.

Тым, хто пацярпеў ад супрацьпраўных дзеянняў Міхалевіча Г. В., варта звяртацца па тэлефонах у Маладзечанскі РАСК (80176) 58-07-71 ці Маладзечанскі РАУС: (80176) 74-68-42.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Таццяна Беланог, sk.gov.by.