Аварыя з удзелам чатырох машын: “Аўдзі”, “Мазда”, “Мітсубісі” і “Нісан” здарылася каля гадзіны дня.

Цяпер на месцы ДТЗ працуе ДАІ. Што стала прычынай таго, што “Аўдзі” раптам затармазіла на пуцеправодзе, пакуль невядома.

Рух на пуцеправодзе цяпер ускладнены. Левая паласа ў бок плошчы Старое Места занята машынамі, якія пацярпелі ў аварыі.

Машыны, што праязджаюць па правай паласе наўмысна спыняюць рух, каб разгледзець аварыю.