Фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці” прайшоў у гарадскім парку Вілейкі 1 ліпеня.

Урачыста адкрылі скейт-парк, які пабудавалі на месцы колішняй танпляцоўкі. Выступіў спявак Саша Нэма, прайшлі паказальныя выступленні і спаборніцтвы па скейтбордынгу і на роварах ВМХ.

Адкрыццё скейт-парку.

Адкрыццё скейт-парку.

На канцэрце Сашы Нэма.

На канцэрце Сашы Нэма.

Спаборніцтвы па скейтбордынгу

Спаборніцтвы па скейтбордынгу

Побач паказвалі майстэрства і спаборнічалі аматары воркаўту — як хлопцы, так і дзяўчаты.

Паказальныя выступленні па воркаўту. Фота Алеся Высоцкага.

Паказальныя выступленні па воркаўту. Фота Алеся Высоцкага.

Паўсюдна хадзілі абсыпаныя фарбамі Холі юныя віляйчане — на свяце праходзіў фестываль HoliDance. Яшчэ наведнікаў чакалі забаўляльная праграма і велаквэст, майстар-клас па скандынаўскай хадзе, рок-канцэрт і розныя забавы.

Фота Алеся Высоцкага.

Фота Алеся Высоцкага.

Ініцыятарам правядзення фестывалю стала грамадскае аб’яднанне па ўстойлівым развіцці Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”.