Раней 23-гадовы футбаліст Сяргей Булынянок распавёў, што 2 ліпеня яго збілі пасля матча 11-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі паміж камандамі “Ашмяны”-“Прамень” (Мінск).

Як патлумачылі ў прэс-службе МУС, у гэты дзень пасля гульні ў Ашмянах праводзіліся затрыманні па падазрэнні ў арганізацыі дамоўленага матча. Пры гэтым пяць ўдзельнікаў гульні, якія, на думку аператыўнікаў, маглі мець дачыненне альбо ведаць пра тое, што матч дамоўлены, паспрабавалі ўцячы. Яны накіраваліся на аўтамабілі ў бок Мінска. Супрацоўнікі міліцыі вырашылі пачаць пераслед.

На трасе Ашмяны-Мінск пасля спынення машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні абвясцілі ўцекачам, чаму іх спынілі, і паказалі службовае пасведчанне. Чацвёра выканалі патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі і выйшлі з аўтамабіля.

Аднак, як адзначае МУС, футбаліст ФК “Ашмяны” Сяргей Булынянок адмовіўся выйсці з машыны.

У паведамленні гаворыцца, што ён адхіліўся на заднім сядзенні аўтамабіля і некалькі разоў ударыў нагамі ў грудзі супрацоўніку спецпадраздзялення. Таму да яго ўжылі фізічную сілу. Пасля разбору ў памяшканні Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС яго адпусцілі. Фізічны стан Сяргея, які сам не выказваў прэтэнзій, не выклікаў занепакоенасці ў супрацоўнікаў міліцыі.

Фота udf.by.

Фота udf.by.

Цяпер правяраецца дачыненне футбаліста да магчымай арганізацыі дамоўных матчаў. Дзеянням Булынянка ў супраціве міліцыі дадуць прававую ацэнку. Устанаўліваюцца іншыя фігуранты крымінальнай справы.

“Наша Ніва” паводле