Раней судзімая таксама за крадзеж, жанчына вырашыла ізноў пераступіць закон, прычым зрабіла гэта, дакладна ўсё распланаваўшы.

Для пачатку выехала на раён і выбрала домік у вёсцы, у які вырашыла забрацца. Потым дачакалася, пакуль гаспадар жылля яго пакіне, пасля чаго, пашкодзіўшы замок, патрапіла ўнутр. Узбагаціцца даме, на жаль для яе, не ўдалося. Грошай падазраваная не адшукала, затое прыхапіла кілаграм сала, які пасля з’ела.

Прадукт прыйшоўся дарэчы, бо жанчына нідзе не працуе і мае праблемы з рэгулярным харчаваннем.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле “крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё”.

Паводле uvd.grodno.by