Здарэнне адбылося 12 ліпеня ў двары дома № 157, што па Вялікім Гасцінцы каля 20.00.

30-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі “Сітраен Эвасіён”, наехаў на маленькага хлопчыка, які перабягаў праезную частку. Васьмігадовы хлопчык атрымаў траўму ступні, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе бацькам кантраляваць дзяцей. І перад тым, як адправіць дзіця на вуліцу, пагаварыце з ім пра бяспечныя паводзіны, не будзе і лішнім – яшчэ раз паўтарыць асноўныя Правілы дарожнага руху.