Мінчанін у супермаркеце ў Вільні выкарыстаў беларускія манеты, – піша сайт ru.delfi.lt.

Ігар, жыхар Мінска, пераканаўся ў тым, што беларускія манеты па дыяметры практычна ідэнтычныя еўра.

Падчас чарговай паездкі ў Літву мужчына вырашыў паглядзець, ці можна іх выкарыстоўваць у ЕС.

І зняў кароткае відэа каля аднаго з літоўскіх гіпермаркетаў.

– Магу дакладна сказаць, што вазок за нашы рублі каля гіпермаркета можна ўзяць, – распавёў Ігар Onliner.by.

– Спакойна прымае 2 беларускіх рубля замест еўра. Аднаго рубля і 50 капеек не знайшлося, але нешта мне падказвае, што іх таксама будуць прымаць. А значыць, вяртаць вазкі на месца сэнсу не будзе. Навошта – бо там, да прыкладу, усяго 50 капеек, глупства.

Па словах Ігара, з кававымі аўтаматамі, паркаматамі складаней – яны ўлічваюць яшчэ і вагу манеткі. –Па вазе нашы рублі і еўра, вядома, адрозніваюцца, – падсумоўвае ён.