Каля гадзіны дня 9 жніўня ў Валожынскі РАУС паступіла паведамленне ад мінчаніна. Ён расказаў пра тое, што ад крамы ў вёсцы Шчалканы ўгналі яго аўтамабіль ВАЗ-2105.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі пошук. Мясцовыя жыхары распавялі, што аўтамабіль накіраваўся ў бок вёскі Стайкі. Патрульная машына рушыла ўслед. Там таксама жыхары расказалі, што кіроўца аўтамабіля ВАЗ звярнуў у кукурузнае поле.

Дзяржаўтаінспектары даехалі да поля, пакінулі службовы аўтамабіль і пачалі пераслед пешшу. Прайшлі па полі убачылі, што на абрыве яра стаіць скрадзены аўтамабіль. Верагодна, аўтамабіль занесла, кола было спушчана.

За рулём знаходзіўся мужчына. Як толькі ён убачыў супрацоўнікаў міліцыі, пачаў уцякаць у яр. Уцёкі не атрымаліся,  мужчыну затрымалі.

Гэта быў 43-гадовы жыхар Валожынскага раёна.