У 24:00 інспектарам паведамілі, што ў вёсцы Нарач загарэўся жылы дом.

– Калі мы з брыгадай прыехалі на месца здарэння, дом быў моцна задымлены. Адкрытага полымя не было, – кажа інспектар Мядзельскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. Ахвяр няма. Згарэлі два жылых пакоі і кухня. Гаспадара ў час пажару дома не было. Прычына высвятляецца.