Трагічная аварыя адбылася каля 19 гадзін у пятніцу, 12 жніўня на вуліцы Юбілейнай у Мядзелі.

Кіроўца матацыкла “БМВ” апярэджваў па правай абочыне машыну “ГАЗ-5201”. Шафёр машыны пачаў паварочваць направа і сутыкнуўся з матацыклам.

33-гадовага байкера шпіталізавалі ў рэанімацыю. У 21 гадзіну ён памёр, паведамляе абласная дзяржаўтаінспекцыя.

57-гадовы кіроўца машыны не пацярпеў.

Народныя навіны Віцебска” ўдакладняюць, што загінулы – Аляксандр Захарыч з Паставаў. Ён вяртаўся з мотатурнэ па маршруце Паставы – Адэса – Малдова – Львоў – Паставы.

Старонка маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы поўная спачування і шкадавання: “Вечная памяць табе, – сябру, брату, бацьку і мужу”, “Мы з дзяцінства сябравалі, тваёму пазітыву і знаходлівасці не было роўных!”, “Як без цябе… Ты быў выдатным сябрам, заўсёды вясёлы, на пазітыве. Сэрца замерла”.