У выніку пасля незаконнай здабычы рыбы іх затрымалі супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Адбылося гэта на Вілейскім вадасховішчы, паблізу вёскі Кобузі.

–  Хоць сетак у няўдалых рыбаловаў было ўсяго тры, а ўлоў заважыў толькі на 10 з паловай кілаграмаў, але прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала 4 410 рублёў, або 210 базавых велічынь, – расказаў старшы дзяржінспектар інспекцыі Уладзімір Хіла. – Гэта з’яўляецца буйным памерам прычынення шкоды.

Праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справа ў дачыненні да гора-рыбаловаў. Акрамя выплаты шкоды, яны паўстануць перад судом. За гэты від парушэння прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох год.