У суботу ў Вілейцы знайшлі заплечнік з наркотыкамі.

Начальнік па наркакантролі РАУС Юрый Высоцкі ўдакладніў, што падазроны заплечнік у суботу ў 15:00 каля жылога дома заўважыў міліцэйскі патруль. У заплечніку супрацоўнікі міліцыі знайшлі чатыры пакеты макавага зерня.

Адзін з жыхароў дома неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за наркаманію. Таму знаходцы надалі асаблівую ўвагу.

Пакеты з макам накіравалі на хімічную экспертызу. Калі выявяць толькі насенне, уладальніка заплечніка чакае штраф. Калі ж акрамя насення знойдуць макавую саломку, парушальніку пагражае крымінальная адказнасць за незаконнае захоўванне і збыт наркотыкаў.

Заплечнік накіраваны на генатыпаскапічную экспертызу для ўстанаўлення асобы наркамана.