Здарэнне адбылося 16 жніўня каля трох дня.

26-гадовы кіроўца ехаў на машыне “Сітраен-Ксара” па дарозе Маладзечна-Валожын у накірунку Маладзечна.  

Як ён адзначае, рухаўся з хуткасцю не больш 40 кіламетраў у гадзіну, аднак быў моцны дождж. Ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет. Там аўто перавярнулася і стала на колы.

У аварыі пацярпела 51-гадовая пасажырка, маці кіроўцы. У яе рана цемянной вобласці. Калі яе агледзелі медыкі, адпусцілі дадому.

Кіроўца – жыхар Рыгі (Латвія).

Пра аварыю расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.