Такая сітуацыя адбылася 15 жніўня каля пяці дня ў Радашковічах. 

29-гадовая жанчына выязджала заднім ходам з паркоўкі на “Фольцваген-Гольф”. Як яна расказвае, не пачула ўдару аб чужую машыну, а таму з’ехала з месца.

Калі ўласнік “Фольцваген-Пасат” вярнуўся за сваім аўто, убачыў, што яно пашкоджанае, звярнуўся ў міліцыю. Людзі расказалі, якая машына стаяла тут раней і пашкодзіла яго транспарт.

Правапарушальніцу знайшлі. На яе склалі пратакол за парушэнне і за тое, што пакінула месца здарэння.

Пра аварыю расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.