З прыватнага дома ў Івянцы скралі залатыя ўпрыгожанні.

Крадзеж здарыўся, калі бацькоў не было. У прыватным доме была толькі непаўналетняя дзяўчынка.

Яна пачула нейкія гукі і вызірнула на двор. Там убачыла незнаёмую жанчыну. Тая папрасіла грошай або ежы. Дзяўчынка сказала, што дарослых няма дома і прычыніла дзверы, не зачыняючы на замок. Сама пайшла на кухню.

Вечарам маці дзяўчынкі заўважыла, што з дома зніклі залатыя рэчы.

Пра гэта распавёў следчы Валожынскага следчага камітэта Сяргей Лапцік.

Валожынскі следчы камітэт просіць гарамадзян не губляць пільнасці. А таксама тлумачыць дзецям, каб ні ў якім выпадку не адчынялі дзверы незнаёмым людзям.