У 95-гадовай мясцовай жыхаркі знікла пенсія. Як высветліла следства, грошы скраў яе родны ўнук.

Мясцовы жыхар 32 гадоў нідзе не працаваў і жыў з бабуляй на яе пенсію. Мужчына злоўжываў спіртнымі напоямі, стаяў на ўліку ў нарколага.

Атрымаўшы ў чарговы раз пенсію, жанчына пералічыла грошы і паклала кашалёк на стол. Унук заўважыў гэта і скраў пенсію. Бабуліны грошы ён адразу прапіў.

За злачынства маладому чалавеку пагражае тры гады зняволення. Бабуля настойвае на тым, каб унук быў пакараны.

Пра гэта паведаміў следчы Валожынскага следчага камітэта Сяргей Лапцік.