Здарэнне адбылося 25 жніўня каля шасці раніцы. Мядзельскія выратавальнікі атрымалі сігнал пра аварыю на другім кіламетры дарогі Р-60 “Купа-Занарач-Брусы” побач з вёскай Сваткі. Неабходна было дэблакіраваць пацярпелых. 

“Аўдзі-80”з’ехала у кювет і сутыкнулася з дрэвам. Работнікі МНС дэблакіравалі з салона кіроўцу і двух пасажыраў.

Пацярпелыя з траўмамі разнастайнай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу. 

Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацый.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.