• У Маладзечне і раёне – 33 школы: 14 гарадскіх, 19 сельскіх. Лічба ў параўнанні з мінулым годам не змянілася. Беларускамоўнымі з’яўляюцца ўсе сельскія школы, акрамя Красненскай і Чысцінскай.
  • У Вілейскім раёне працуюць 22 школы, як і летась. З іх 16 беларускамоўныя.
  • На Мядзельшчыне – 15 школ. Беларускамоўных – дзевяць. Гэта ўсе школы сельскай мясцовасці. Некалькі беларускамоўных класаў будзе працаваць у школах Мядзеля.  Школа і дзіцячы садок у Сватках рэарганізаваныя ў вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад – сярэдняя школа.”
  • У Смаргонскім раёне дзяцей прымуць 19 школ. Зачынены вучэбна-педагагічны комплекс “Белкавішчанскі дзіцячы сад-пачатковая школа”. А ў Войстаме адна навучальная ўстанова рэарганізавана: вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад – сярэдняя школа” стаў “Дзіцячым садам – базавай школай”.
  • На Ашмяншчыне – 15 школ. Сёлета ніякая з іх не зачынілася. Па-беларуску будзе навучацца 1 174 дзяцей з 3 620.
  • У Астраўцы і Астравецкім раёне таксама школы не зачыняліся. Усяго іх 16. На беларускай мове дзеці навучаюцца ў 13 сельскіх школах. Акрамя таго, у Астравецкай сярэдняй школе №2 ёсць адзін беларускамоўны клас. Яго вучні сёлета стануць пяцікласнікамі. Стаіць пытанне пра адкрыццё ў гэтай жа школе першага класа з беларускай мовай навучання. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці ёсць тры беларускамоўныя групы.
  • У Валожыне, як і летась, 15 школ. 11 – беларускамоўныя.