У Валожыне скончана расследванне па справе крадзяжа.

Мясцовы жыхар у дзень свайго паўналецця скраў ровар, які стаяў на першым паверсе яго дома. Ровар належаў жыхарцы адной з кватэр.

Яна не паклапацілася пра больш надзейнае захаванне маёмасці.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Малады чалавек вярнуў ровар уладальніцы.

Валожынскі следчы камітэт нагадвае, што не варта захоўваць маёмасць на лесвічных пляцоўках.

Пра гэта паведаміў следчы Валожынскага следчага камітэта Вячаслаў Белановіч.