Сталі вядомымі вынікі хімічнай экспертызы макавага насення, якое знайшлі ў заплечніку каля аднаго з дамоў Вілейкі.

Пасля правядзення хімічнай экспертызы высветлілі, што ў заплечніку з макавым зернем была макавая саломка. Гэта значыць, што вінаватаму пагражае крымінальная адказнасць за захаванне і распаўсюджванне наркотыкаў.

Па словах Юрыя Высоцкага, начальніка службы па наркакантролі РАУС, ёсць ускосныя доказы, якія пацвярджаюць віну мясцовага жыхара. Аднак ён усё адмаўляе.

Зараз мужчына арыштаваны. У адносінах да яго ўжо ўзбуджана тры крымінальныя справы.