22 жніўня прыкладна ў 23.30 кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ з паўпрычэпам, рухаўся ў бок Ашмянаў па аўтадарозе М7 Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы. На  69-ы кіламетры трасы ( прыкладна з раёне вёскі Пяршаі) выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Опель Вектра, які рухаўся ў бок Мінска.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр на месцы.

У сувязі з высвятленнем некаторых абставін здарэння Следчы камітэт шукае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння.

А іменна, кіроўца легкавога аўтамабіля Вольва светлага колеру з рэгістрацыйным знакам сёмага рэгіёна. Дзяўчына на гэтым аўтамабілі спынялася на месцы ДТЗ і з’ехала ў бок Мінска да прыбыцця следча-аператыўнай групы, не пакінуўшы ніякіх дадзеных пра сябе.

Валожынскі РАСК звяртаецца з просьбай да грамадзян адгукнуцца і паведаміць пра сябе па тэлефонах: (01772) 5-54-72, VEL (044) 782-72-30.